нахвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. Нагаварыць пра сябе многа добрага.

2. кім-чым. Вельмі пахваліць (звычайна з адмоўем).

Маці сынам не нахваліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахвалі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нахвалю́ся нахва́лімся
2-я ас. нахва́лішся нахва́ліцеся
3-я ас. нахва́ліцца нахва́ляцца
Прошлы час
м. нахвалі́ўся нахвалі́ліся
ж. нахвалі́лася
н. нахвалі́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час нахвалі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нахвалі́цца сов. нахвали́ться, нахва́статься;

ба́цька сы́нам не ~ва́ліцца — оте́ц сы́ном не нахва́лится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахвалі́цца, ‑хвалюся, ‑хвалішся, ‑хваліцца; зак.

1. Нагаварыць аб сабе многа добрага; пахваліцца ўволю. Узялі абавязацельствы, расшумеліся, нахваліліся. А як было, так і ёсць. Вось сёння, напрыклад. Нечага недагледзеў.. [Косця], не прадумаў — і сарвалі графік. Шыцік.

2. (звычайна з адмоўем «не» і дзеясловам «магчы»). Пахваліць каго‑, што‑н. удосталь, многа. Добрая рэч гэты Дом селяніна.. Пахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. Уцехай і радасцю ўдавы была адзіная дачка, Раіса, якой маці не магла пахваліцца перад людзьмі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахвали́ться разг. нахвалі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахва́статься разг. нахвалі́цца, навыхваля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахва́стать сов., разг. нахвалі́цца, навыхваля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; заг. падзенься; зак. (ужываецца з прысл. «дзе», «недзе», «куды», «некуды», а таксама з прысл. «нідзе», «нікуды» і адмоўем).

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знікнуць, прапасці. Куды падзеліся дзеці? □ — А Лысухі ўсё яшчэ няма, — загаварыў нарэшце дзядзька Ігналь. — І дзе яна магла падзецца — проста дзіва. Сіняўскі. І куды падзелася .. [Адамава] шчырасць! Дамашэвіч.

2. (звычайна з адмоўем). Знайсці для сябе месца, прытулак. Насоўвалася ноч, а Базыль з Марусяй усё стаялі і стаялі на вуліцы, не ведаючы, дзе ім падзецца. Сачанка. Нахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. // Схавацца, уцячы. Куды ж, куды падзецца Ад чорнае бяды? Панчанка. Думкі... Куды ад іх падзецца, калі яны не даюць спакою ні днём, ні ўначы. «Звязда».

•••

Куды (дзе) падзенешся — аб немагчымасці зрабіць што‑н. інакш.

Не ведаць, куды (дзе) падзецца — тое, што і не ведаць, куды (дзе) дзецца (гл. ведаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)