натрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла і -расла́, -рэ́сла і -расло́; -расі́; -рэ́сены; зак.

1. чаго. Трасучы што-н., здабыць у нейкай колькасці.

Н. груш.

2. чаго. Растрэсці частку чаго-н., неакуратна перавозячы або пераносячы.

Н. сена на дарогу.

3. чаго. Пра кармы для жывёлы: трасучы, змяшаць.

4. безас., каго. Стаміць, намучыць трасянінай (разм.).

Натрэсла дзяцей за дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натрэ́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. натрасу́ натрасё́м
2-я ас. натрасе́ш натрасяце́
3-я ас. натрасе́ натрасу́ць
Прошлы час
м. натро́с натрэ́слі
ж. натрэ́сла
н. натрэ́сла
Загадны лад
2-я ас. натрасі́ натрасі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час натро́сшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

натрэ́сці сов., в разн. знач. натрясти́;

н. я́блыкаў — натрясти́ я́блок;

н. кро́шак — натрясти́ кро́шек;

за даро́гу мяне́ мо́цна ~сла — за доро́гу меня́ си́льно натрясло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. натрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., чаго.

1. Трасучы што‑н., здабыць у нейкай колькасці. Натрэсці яблык. Натрэсці кошык груш.

2. Растрэсці частку чаго‑н., неакуратна пераносячы або перавозячы. Натрэслі вазакі сена на дарогу.

3. Трасучы, змяшаць (пра кармы для жывёлы). Пайшоў [Андрэй] у гумно, патрос аўсяніцы з сенам каровам, каб хапіла і на заўтра. Чарнышэвіч.

4. безас. Разм. Стаміць, намучыць трасянінай. Натрэсла дзяцей за далёкую дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрясти́ сов. натрэ́сці, мног. панатраса́ць, панатрэ́сваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панатраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

1. Трасучы, сабраць вялікую колькасць чаго-н.

П. груш.

2. Натрэсці чаго-н. у многіх месцах.

П. саломы на зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да натрэсці (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да натрэсці (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрэ́сены в разн. знач. натрясённый; см. натрэ́сці1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натрэ́сены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад натрэсці (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)