натрусі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́сіцца; зак. (разм.).

Насыпацца, высыпацца пры трасенні, вытрасанні.

Натрусілася мукі на стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натрусі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. натру́сіцца натру́сяцца
Прошлы час
м. натру́сіўся натру́сіліся
ж. натру́сілася
н. натру́сілася

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

натрусі́цца, ‑трусіцца; зак.

Разм. Насыпацца, высыпацца пры трасенні, вытрасанні. Анюта перадала Мікульскаму абярэмак [сена], сабрала з долу тое, што падаткнула яму пад руку. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)