насыча́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. насыча́юся насыча́емся
2-я ас. насыча́ешся насыча́ецеся
3-я ас. насыча́ецца насыча́юцца
Прошлы час
м. насыча́ўся насыча́ліся
ж. насыча́лася
н. насыча́лася
Загадны лад
2-я ас. насыча́йся насыча́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час насыча́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насыча́цца несов., возвр., страд. насыща́ться; пропи́тываться; см. насы́ціцца, насыча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насыча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да насыціцца.

2. Зал. да насычаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насы́ціцца, -сы́чуся, -сы́цішся, -сы́ціцца; зак.

1. Наесціся ўволю.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прасякнуцца, набрыняць якім-н. рэчывам; увабраць у сябе што-н.

Зямля насыцілася вільгаццю.

3. перан. Поўнасцю задаволіць свае патрэбы, жаданні і пад. (разм.).

|| незак. насыча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. насычэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насыща́ться

1. (наедаться) наяда́цца, пад’яда́ць;

2. хим., перен. насыча́цца;

3. страд. насыча́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насычэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. насычаць — насыціць і насычацца — насыціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азанава́цца, ‑нуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Напоўніцца (напаўняцца), насыціцца (насычацца) азонам. У час навальніцы паветра азануецца.

2. толькі незак. Зал. да азанаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінералізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Ператварыцца (ператварацца) у мінеральныя злучэнні (аб арганічных рэчывах).

2. Насыціцца (насычацца) мінеральнымі солямі.

3. толькі незак. Зал. да мінералізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропи́тываться

1. (смачиваться насквозь) прамака́ць (ад чаго), станаві́цца мо́крым (ад чаго); наця́гваць (сы́расці); набіра́цца (чаго);

2. (насыщаться) напаўня́цца, насыча́цца;

3. перен. прасяка́цца;

4. страд. прамо́чвацца, насыча́цца; напаўня́цца; см. пропи́тывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

1. Насычацца салам ці іншым тлустым рэчывам.

2. Пэцкацца ў што‑н. тлустае.

3. Зал. да са́ліць.

салі́цца, со́ліцца; незак.

Зал. да салі́ць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)