на́сыпка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Зашыты з усіх бакоў чахол, які напаўняецца пер’ем або пухам і служыць падушкай або пярынай.

Пашыць новую насыпку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насы́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. насы́пка насы́пкі
Р. насы́пкі насы́пак
Д. насы́пцы насы́пкам
В. насы́пку насы́пкі
Т. насы́пкай
насы́пкаю
насы́пкамі
М. насы́пцы насы́пках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

на́сыпка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. на́сыпка на́сыпкі
Р. на́сыпкі на́сыпак
Д. на́сыпцы на́сыпкам
В. на́сыпку на́сыпкі
Т. на́сыпкай
на́сыпкаю
на́сыпкамі
М. на́сыпцы на́сыпках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насы́пка ж. насы́пка; см. насыпа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насы́пка ж. насыпа́нне, -ння ср., насы́пка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́сыпка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Ніжняя навалачка падушкі, якая напаўняецца пухам, пер’ем. [Іза] уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку разам з насыпкай і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі.

насы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. насыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насы́паць, -плю, -плеш, -пле; насы́п; -паны; зак.

1. што і чаго. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго-н.; нацерушыць, рассыпаць.

Н. пяску на дарожку.

2. што і чаго. Напоўніць што-н. чым-н. сыпкім.

Н. мех аўса.

3. што. Зрабіць, пабудаваць насып з якога-н. сыпкага матэрыялу.

Н. курган.

|| незак. насыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. насы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напе́рник м., разг. на́сыпка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяры́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пярыны ​1. Пярынная насыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насыпа́нне ср. насыпа́ние, насы́пка ж.; см. насыпа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)