насы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.

1. Сыплючыся, трапіць куды-н.

Пясок насыпаўся ў чаравікі.

2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго-н.

Насыпалася лісця за ноч.

|| незак. насыпа́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насыпа́цца несов., возвр., страд. насыпа́ться; см. насы́пацца, насы́паць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насыпа́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. насыпа́ецца насыпа́юцца
Прошлы час
м. насыпа́ўся насыпа́ліся
ж. насыпа́лася
н. насыпа́лася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насы́пацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. насы́плецца насы́плюцца
Прошлы час
м. насы́паўся насы́паліся
ж. насы́палася
н. насы́палася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насы́пацца, ‑плецца; зак.

1. Сыплючыся, папасці куды‑н. [Туравец] атрос пясок, які насыпаўся за каўнер.. Было так ціха, што ламала скроні. Мележ.

2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго‑н. Насыпалася лісця на дол.

насыпа́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да насыпацца.

2. Зал. да насы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

понасыпа́ться панасыпа́цца, насы́пацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насы́паться сов. насы́пацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натрусі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́сіцца; зак. (разм.).

Насыпацца, высыпацца пры трасенні, вытрасанні.

Натрусілася мукі на стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насыпа́ться несов.

1. насыпа́цца; см. насы́патьсяI;

2. страд. насыпа́цца; усыпа́цца; см. насыпа́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панасыпа́цца, ‑аецца; зак.

Насыпацца ўсюды, у розных месцах або ў вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)