настру́ніцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. настру́нюся настру́німся
2-я ас. настру́нішся настру́ніцеся
3-я ас. настру́ніцца настру́няцца
Прошлы час
м. настру́ніўся настру́ніліся
ж. настру́нілася
н. настру́нілася
Дзеепрыслоўе
прош. час настру́ніўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

настру́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацягнуцца, напяцца як струна. Наструніліся стропы парашута.

2. Напружыцца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С. Александровіч. // Стаць па камандзе «смірна». Заўважыўшы камандзіра, пагранічнік спыняецца, наструніўшыся, прыкладвае далонь да шапкі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насцярожыцца; наструніцца (разм.) □ навастрыць вушы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)