настрамі́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
настрамлю́ |
настрэ́мім |
| 2-я ас. |
настрэ́міш |
настрэ́міце |
| 3-я ас. |
настрэ́міць |
настрэ́мяць |
| Прошлы час |
| м. |
настрамі́ў |
настрамі́лі |
| ж. |
настрамі́ла |
| н. |
настрамі́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
настрамі́ |
настрамі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
настрамі́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
настрамі́ць сов., разг. (наложить высоко и как попало) нагромозди́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Настрамі́ць (настромі́ць) ’неакуратна налажыць, накідаць абы-як’ (ТС), настрамя́шыць ’скласці абы-як’ (клецк., Жыв. сл.), ’падняць, задраць’ (любан., Жыв. сл.), параўн. палес. настромля́ть вощи́ну ’насаджваць вашчыну на крыжавіну для прываблівання пчол’ (Анох.), укр. настроми́ти ’наткнуць’. Гл. стром, страмля́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астрамок ’невялікі воз (сена)’ (Гарэц., Касп.), астро́мак ’невялікі воз сена, ахапак сена’ (Нас., Гарэц.). Рус. дыял. остро́мок, острё́мок, остра́мок ’тс’, остра́мок доўгі шост у стагу сена’, укр. острямок, настрямок ’невялікі воз сена’, ст.-рус. острамок ’ахапак сена’ (1537). Параўн. настра́мак, стромак ’невялікі воз сена’ (Нас.). Фасмер (3, 166) звязвае з чэш. strom ’ствол, дрэва’, лічыць, што астромак ’сена вакол «строма», г. зн. шаста’. Таксама Безлай, Eseji, 118. Праабражэнскі, 2, 396: да стромкі ’такі, што імкнецца ўверх’, — г. зн. да стремиться. Сувязь з стромка адзначаў ужо Насовіч. Параўн. яшчэ дыял. настраміць ’накалоць’, укр. (у)стромити ’ўваткнуць, усунуць’. Выклікае цяжкасці тлумачэнне розных галосных пад націскам. Няясна. Гл. стромка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Настра́мак ’невялікі воз (сена, канюшыны, саломы)’ (Янк. 1, Жд. 3, ТС, Ян.), nastràmak, nastràmacz ’малы воз сена — палова або чвэрць нармальнага воза’ (Пятк.), укр. настря́мок ’невялікая колькасць, невялікі воз сена, саломы, дроў’. Відаць, ад настрамі́ць ’неакуратна налажыць, накідаць абы-як’, параўн.: Як накласць, то много ўлезе на воз, а так настромі́ў, настромі́ў — то мало дроў (ТС, 3, 163); параўн. таксама астра́мак (гл.). Усё да прасл. *stramъ/stromъ з шырокай семантыкай, звычайна ў адносінах да «тырчачых», выступаючых дэталей і частак, параўн. стром ’завіслае дрэва’, чэш. strom ’дрэва’, польск. stram ’капыл (у санях)’, славен. strama ’вертыкальны апорны брус у санях’, славац. stram ’від саней’, серб.-харв. stràmica ’прыстаўная лесвіца, драбіна’ і г. д. Параўн. Фасмер, 3, 166 (пад остро́мок з развіццём семантыкі ад ’стог сена вакол шаста’ да ’кладзь сена ў адзін воз’); Махэк₂, 583; Бязлай, Eseji, 119; Борысь, SFPS, 24, 1987, 115–126. Гл. стромак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)