настаўля́ць¹ гл. наставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настаўля́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

Навучаць, наказваць, даваць парады, як трэба рабіць што-н.

Н. вучня.

|| наз. настаўле́нне, -я, н.

Бацькоўскае н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настаўля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. настаўля́ю настаўля́ем
2-я ас. настаўля́еш настаўля́еце
3-я ас. настаўля́е настаўля́юць
Прошлы час
м. настаўля́ў настаўля́лі
ж. настаўля́ла
н. настаўля́ла
Загадны лад
2-я ас. настаўля́й настаўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час настаўля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

настаўля́ць I несов.

1. в разн. знач. наставля́ть;

2. (выдвигать вперёд) выставля́ть;

3. (взгляд и т.п.) уставля́ть; устремля́ть;

4. охот. (капкан, западню) настора́живать;

5. (уши) настора́живать, нава́стривать;

6. (воротник) поднима́ть;

7. разг. (самовар) ста́вить;

1-7 см. наста́віць I

настаўля́ць II несов. (давать наставление) наставля́ть; см. наста́віць II

настаўля́ць III сов., разг. (поставить во множестве) наста́вить, понаста́вить;

н. тале́рак на стол — наста́вить (понаста́вить) таре́лок на стол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настаўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да наставіць.

настаўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго.

Навучаць, наказваць, як трэба рабіць што‑н.; даваць настаўленні (у 1 знач.). Праз цкую гадзіну.. [Алесь] пачуў у калідоры голас дзеда, які канчаў настаўляць кухара. Караткевіч. — Усё трэба [рабіць] ўмеючы, — быццам настаўляў дзед хлапца, быццам проста раіў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. чаго. Паставіць у значнай колькасці.

Н. стагоў сена.

Н. талерак на стол.

2. што. Накіраваць на каго-, што-н., у бок каго-, чаго-н.; нацэліць.

Н. пісталет на каго-н.

3. што. Выставіць наперад, выцягнуць.

Н. рукі.

4. што. Накіраваць на каго-, што-н. (позірк, вочы і пад.).

Н. вочы.

5. што. Падняць, зрабіць стаячым (каўнер).

Н. каўнер.

6. чаго. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузакоў; разм.).

7. што. Паставіць грэцца (пра самавар).

Н. самавар.

Наставіць на розум — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму.

|| незак. настаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настаўле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. настаўляць².

2. Інструкцыя.

Воінскае н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і чаму.

Даваць павучанні каму-н., настаўляць.

П. маладых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настаўля́цца несов., страд. настора́живаться; см. настаўля́ць4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да наставіцца.

2. Зал. да настаўляць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)