наслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Пачуць, паслухаць многа чаго-н.

Н. казак.

Н. розных прамоўцаў.

2. Атрымаць задавальненне, слухаючы.

Н. спеваў салаўя.

Н. музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наслу́хацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наслу́хаюся наслу́хаемся
2-я ас. наслу́хаешся наслу́хаецеся
3-я ас. наслу́хаецца наслу́хаюцца
Прошлы час
м. наслу́хаўся наслу́халіся
ж. наслу́халася
н. наслу́халася
Загадны лад
2-я ас. наслу́хайся наслу́хайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час наслу́хаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наслу́хацца сов. наслу́шаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачуць, паслухаць многа чаго‑н. Наслухацца пра даўнейшае. Наслухацца казак. □ А расказваць было што: ходзячы вечна па людзях, усяго наслухаешся. Чорны. Шмат чаго мы наслухаліся ад дзеда пра войны. Якімовіч.

2. Атрымаць задавальненне, слухаючы (часта з адмоўем «не» або дзеясл. «магчы»). Наслухацца музыкі. □ Слухае не наслухацца [Пастух] Салаўя-спевака, птаху чароўную. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наслу́шаться сов. наслу́хацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понаслы́шаться сов., разг. наслу́хацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наслы́шаться сов. наслу́хацца; шмат пачу́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брыда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж. (разм.).

1. Што-н. непрыемнае, брыдкае, паскуднае.

Снілася нейкая б.

Наслухацца рознай брыды.

2. Пра каго-н. брыдкага, паскуднага, агіднага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)