на́скі

займеннік, прыналежны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. на́скі на́ская на́скае на́скія
Р. на́скага на́скай
на́скае
на́скага на́скіх
Д. на́скаму на́скай на́скаму на́скім
В. на́скага (адуш.)
на́скі (неадуш.)
на́скую на́скае на́скіх
на́скія
Т. на́скім на́скай
на́скаю
на́скім на́скімі
М. на́скім на́скай на́скім на́скіх

Іншыя варыянты: на́ські.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

на́скі разг. на́шенский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́скі, займен. прыналежны.

Уст. Наш (у 1 знач.). [Старшыня сходу:] — Дык вось, грамадзяне, каб ведалі ў горадзе ўсе наскія крыўды і скаргі, трэба, грамадзяне, усё сказаць таварышу дакладчыку... Галавач. Наскія дарогі, наскія пуціны У пясках не знікнуць, у пясках не згінуць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́скі, на́ські ’наш, свой’ (Нас., Рам., Яруш., Растарг.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Маг., Янк. 1, Бяльк.; міёр., Нар. сл.), на́скі ’тутэйшы’ (Сл. ПЗБ), на́ські ’наш (беларускі)’ (Жд. 2), ’таварыскі’ (Ян.), укр. наський ’тс’. Ад наш (> наш‑скі), паводле Карскага — «займеннікавае ўтварэнне на народнай аснове» (Карскі 2-3, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. насо́к наскі́
Р. наска́ наско́ў
Д. наску́ наска́м
В. насо́к наскі́
Т. наско́м наска́мі
М. наску́ наска́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пуа́нты, -аў, адз. пуа́нт, -а, М -нце, м.

Балетныя туфлі з цвёрдым наском.

Стаяць на пуантах, танцаваць на пуантах (абапіраючыся на наскі такіх туфель).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

давярну́ць сов. доверну́ть;

д. наскі́воен. доверну́ть носки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́ські

займеннік, прыналежны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. на́ські на́ськая на́ськае на́ськія
Р. на́ськага на́ськай
на́ськае
на́ськага на́ськіх
Д. на́ськаму на́ськай на́ськаму на́ськім
В. на́ськага (адуш.)
на́ські (неадуш.)
на́ськую на́ськае на́ськіх
на́ськія
Т. на́ськім на́ськай
на́ськаю
на́ськім на́ськімі
М. на́ськім на́ськай на́ськім на́ськіх

Іншыя варыянты: на́скі.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

насо́к, ‑ска, м.

1. Пярэдняя частка абутку, панчох і пад. Востры насок бота. // Пярэдняя частка ступні. [Андрэй] то кідаўся ўпрысядкі, то ўздымаўся на наскі і хвацка ішоў за дзяўчынай. Дуброўскі. Зарэцкі падняўся з крэсла, паківаўся на насках і выйшаў з пакоя. Хомчанка.

2. Пярэдняя частка якога‑н. прадмета (звычайна вузкая). Насок напільніка. □ Пракос ад пракосу аддзяляўся густою бародкаю травы, якое не падцінаў насок касы... Гартны.

3. Памянш. да нос; маленькі нос.

4. пераважна мн. (на́скі, ‑оў). Тое, што і шкарпэткі. Шура разувае чаравік, здымае .. насок. Навуменка. Ён пакаваў чамадан, а яна спяшалася давязаць яму наскі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчэ́пак, ‑пка, м.

Тое, што і адшчэп. Салдат прыўстаў на наскі, узнімаючы ўгору тоненькі адшчэпак дрэва, на якім трапятала нябачная кропля агню. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)