нарко́тыкі, -аў, адз. нарко́тык, -у, м.

Моцнадзейнае рэчыва (расліннага і сінтэтычнага паходжання), якое выклікае ўзбуджэнне, галюцынацыі, санлівасць і паралізуе дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы.

|| прым. наркаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарко́тыкі мн., (ед. нарко́тык, -ку м.) нарко́тики

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарко́тык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нарко́тык нарко́тыкі
Р. нарко́тыку нарко́тыкаў
Д. нарко́тыку нарко́тыкам
В. нарко́тык нарко́тыкі
Т. нарко́тыкам нарко́тыкамі
М. нарко́тыку нарко́тыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нарко́тыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. нарко́тыка
Р. нарко́тыкі
Д. нарко́тыцы
В. нарко́тыку
Т. нарко́тыкай
нарко́тыкаю
М. нарко́тыцы

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ню́хальшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто нюхае тытунь, наркотыкі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́хальшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які нюхае што-н. (тытунь, наркотыкі і пад.).

|| ж. ню́хальшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)