напі́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. напі́льнік напі́льнікі
Р. напі́льніка напі́льнікаў
Д. напі́льніку напі́льнікам
В. напі́льнік напі́льнікі
Т. напі́льнікам напі́льнікамі
М. напі́льніку напі́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

напі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Інструмент у выглядзе стальнога бруска з насечкай, які ўжываецца для загладжвання металічнай, драўлянай і іншай паверхні.

Круглы н.

Працаваць напільнікам.

|| прым. напі́льнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напі́льнік м. напи́льник, напи́лок, подпи́лок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напі́льнік, ‑а, м.

Інструмент у выглядзе стальнога бруска з насечкай, які ўжываецца для загладжвання металічнай, драўлянай і інш. паверхні. Працаваць напільнікам. □ З вясёлым перазвонам ляскалі і стукалі малаткі і молаты, прарэзліва шоргалі напільнікі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́шпіль, -я, мн. -і, -яў, м.

Напільнік з буйна насечанымі зубчыкамі.

|| прым. ра́шпільны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напі́льнічак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да напільнік; невялічкі напільнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напи́лок напі́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напи́льник напі́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назу́бок техн. напі́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трохгра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае тры грані.

Т. напільнік.

2. Утвораны перасячэннем трох граней, што праходзяць праз адну кропку (спец.).

Т. вугал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)