напяча́таць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напяча́таю напяча́таем
2-я ас. напяча́таеш напяча́таеце
3-я ас. напяча́тае напяча́таюць
Прошлы час
м. напяча́таў напяча́талі
ж. напяча́тала
н. напяча́тала
Загадны лад
2-я ас. напяча́тай напяча́тайце
Дзеепрыслоўе
прош. час напяча́таўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пяча́таць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што.

Узнаўляць (фотаздымак) з негатыва.

|| зак. напяча́таць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. пяча́танне, -я, н.

П. фотаздымкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напеча́тать сов.

1. надрукава́ць;

2. фото напяча́таць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Дадаць да ўжо напячатанага; напячатаць дадаткова. Прыпячатаць некалькі фотаздымкаў.

2. Разм. Запячатаць чым‑н. Прыпячатаць пісьмо сургучом.

3. Разм. Паставіць пячатку на чым‑н. [Старшыня] хукне, плюне на пячатку І на чэк грашовы — раз! Прыпячатаў! Калі ласка, — У банк імчы! Бялевіч.

4. перан. Разм. Моцна прыціснуць; прыбіць. Першыя кроплі буйнога дажджу прыпячаталі пясок на двары і ўпалі на галаву Восілене. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)