напыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека.

Н. добрую карову ў суседняй вёсцы.

|| незак. напы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напыта́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напыта́ю напыта́ем
2-я ас. напыта́еш напыта́еце
3-я ас. напыта́е напыта́юць
Прошлы час
м. напыта́ў напыта́лі
ж. напыта́ла
н. напыта́ла
Загадны лад
2-я ас. напыта́й напыта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час напыта́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напыта́ць сов. разве́дать, подыска́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека. Напытаць работу. □ Купіла хату.. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася. Мележ. Па нядзелях.. [Раечка] хадзіла на Траецкі базар, мяняла свае залатыя кольцы ды браслеткі на муку і масла. Там яна напытала і акушэрку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)