напрыхо́дзіць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. напрыхо́дзіць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. напрыхо́дзіла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напрыхо́дзіць сов. (во множестве) прийти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напрыхо́дзіць, ‑дзіць; безас. зак.

1. Прыйсці, прыбыць у вялікай колькасці. Напрыходзіла знаёмых. □ Напрыходзіла [баб].., і кожная, перад тым як урачыста сесці ў радок на лаве, падавала гаспадыні вузельчык або пакрытую хусцінкай кашолку. Ракітны.

2. Быць дастаўленым да месца прызначэння ў вялікай колькасці. Напрыходзіла газет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́ццанапрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)