напла́кацца, -пла́чуся, -пла́чашся, -пла́чацца; -пла́чся; зак.

1. Паплакаць многа.

2. перан. Нацярпецца, перажыць многа гора, непрыемнасцей (разм.).

Наплачацца яна з такім работнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напла́кацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напла́чуся напла́чамся
2-я ас. напла́чашся напла́чацеся
3-я ас. напла́чацца напла́чуцца
Прошлы час
м. напла́каўся напла́каліся
ж. напла́калася
н. напла́калася
Загадны лад
2-я ас. напла́чся напла́чцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час напла́каўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напла́кацца сов., в разн. знач. напла́каться;

н. пры развіта́нні — напла́каться при проща́нии;

з такі́м рабо́тнічкам ~ла́чашся — с таки́м рабо́тничком напла́чешься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

1. Паплакаць многа, уволю. Аддаючы дачку, Акіліна дала выхад сваім пачуццям, якія таіла за многія гады: і наплакалася і навесялілася ўволю. Шкраба. Хутчэй бы дадому, уціснуцца ў крэсла, згарнуцца ў клубочак і наплакацца ўволю... Марціновіч.

2. перан. Разм. Нацярпецца, перажыць многа гора, непрыемнасцей. Наплакацца з дрэнным работнікам. □ «А ты, — кажу, — не спяшайся. Яшчэ там вашы Ёзапы наплачуцца, пачакай!..» Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахлі́паць

наплакацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нахлі́паю нахлі́паем
2-я ас. нахлі́паеш нахлі́паеце
3-я ас. нахлі́пае нахлі́паюць
Прошлы час
м. нахлі́паў нахлі́палі
ж. нахлі́пала
н. нахлі́пала
Загадны лад
2-я ас. нахлі́пай нахлі́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час нахлі́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

Разм. Скончыць плакаць, выплакацца, паплакаўшы многа; наплакацца. Пэўна, старая праплакалася, занудзела, зняверылася... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напла́каться напла́кацца;

он ещё напла́чется перен. ён яшчэ́ напла́чацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нареве́ться сов., разг.

1. нараўці́ся;

2. перен. напла́кацца, нараўці́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нару́сцанаплакацца, нараўціся’ (Бяльк.). Да русець ’плакаць, раўці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахлюме́ндзіццанаплакацца’ (Яўс.). Экспрэсіўнае ўтварэнне; параўн. хлюма ’неахайная жанчына’ (Яўс.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)