напладзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пло́дзіцца; зак., каго-чаго (разм.).
Радзіцца або развесціся ў вялікай колькасці.
Напладзілася (безас.) мух.
Напладзілася (безас.) гультаёў (перан.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напладзі́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
напло́дзіцца |
напло́дзяцца |
| Прошлы час |
| м. |
напладзі́ўся |
напладзі́ліся |
| ж. |
напладзі́лася |
| н. |
напладзі́лася |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
напладзі́цца сов., разг. наплоди́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напладзі́цца, ‑плодзіцца; пераважна безас. зак.
Разм.
1. З’явіцца на свет, радзіцца ў вялікай колькасці. Напладзілася мух. □ Быў якраз чэрвень, і Міхась дзівіўся, колькі напладзілася сёлета шпакоў. Сачанка.
2. перан. Развесціся ў вялікай колькасці. Напладзілася гультаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наплоди́ться напладзі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разве́сціся, ‑вядуся, ‑вядзешся, ‑вядзецца; ‑вядзёмся, ‑ведзяцеся; пр. развёўся, ‑вялася, ‑лося; зак.
1. з кім і без дап. Скасаваць шлюб. [Максім Сцяпанавіч] знаў, што .. [Вера Антонаўка] з год як развялася з архітэктарам Юркевічам і жыве ў Маскве з сынам. Карпаў.
2. Напладзіцца ў вялікай колькасці. — Колькі тут за вайну развялося ўсялякай дзічы! Гурскі. [Ціток:] — У адным месцы, кажуць, так развялося гэтых мышэй, што яны лаваю пайшлі на горад. Лобан. // Разм. Узнікнуць, з’явіцца ў вялікай колькасці. [Сцёпка:] — Яшчэ трэба сказаць табе, што паэтаў цяпер развялося, як камароў у балоце. Колас. Развялося шмат цяпер машын, — Аж да бурапеннага Байкала Паляцеў на самалёце сын. Кусянкоў.
3. Паддацца развядзенню, утварыць раствор. Сінька добра развялася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)