напе́ў, -пе́ву, мн. -пе́вы, -пе́ваў, м.

Тое, што і мелодыя.

Танцавальны н.

Народныя напевы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напе́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. напе́ў напе́вы
Р. напе́ву напе́ваў
Д. напе́ву напе́вам
В. напе́ў напе́вы
Т. напе́вам напе́вамі
М. напе́ве напе́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

напе́ў, -пе́ву м. напе́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напе́ў, ‑певу, м.

Мелодыя, матыў. У пустым гулкім доме недзе чуўся дзявочы напеў — прыгожы, задумлівы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мело́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Мілагучная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае музычнае адзінства; напеў.

|| прым. мелады́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маты́ў², -ты́ву, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

1. Прасцейшая састаўная частка сюжэта, тэма ў творах мастацтва.

2. Мелодыя, напеў.

Вясёлы м.

|| прым. маты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напе́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напяю́ напяё́м
2-я ас. напяе́ш напеяце́
3-я ас. напяе́ напяю́ць
Прошлы час
м. напе́ў напе́лі
ж. напе́ла
н. напе́ла
Загадны лад
2-я ас. напе́й напе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час напе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пагу́дка ’чутка, размова, звестка’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.), ’напеў, мелодыя, песня’ (ТСБМ), ’ганьба, асуджэнне’. Укр. погу́дка ’асуджэнне’, рус. погу́дка ’мелодыя, напеў, прыгаворка’. З суф. ‑ка ад пагудзець < гудзець (гл.). Параўн. яшчэ пагу́дзіць ’паганьбіць, асудзіць’ (Шат.), ’абсмяяць’ (Сл. ПЗБ), ’палаяць, пакрычаць’ (Сцяшк. МГ). Апошні дзеяслоў з польск. pogudzić ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распе́ў, -пе́ву, м.

1. Працяжны напеў, мелодыя як характэрная рыса спеву.

2. Своеасаблівы прынцып будовы мелодыі, характэрны для старадаўняга царкоўнага спявання.

Р. малітвы.

3. Працяжнае, напеўнае вымаўленне слоў пры чытанні, размове.

Словы ён вымаўляе крыху з распевам.

|| прым. распе́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напе́в м. напе́ў, -пе́ву м.; (мелодия) мело́дыя, -дыі ж.; (мотив) маты́ў, -ты́ву м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)