напаро́цца, -пару́ся, -по́рашся, -по́рацца; -пары́ся; зак.

1. на што. Параніць сябе, наткнуўшыся на што-н. вострае.

Н. на цвік.

2. перан., на каго-што. Сутыкнуцца з кім-, чым-н. нежаданым, неспадзяваным (разм.).

Н. на засаду.

|| незак. напо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаро́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напару́ся напо́рамся
2-я ас. напо́рашся напо́рацеся
3-я ас. напо́рацца напо́руцца
Прошлы час
м. напаро́ўся напаро́ліся
ж. напаро́лася
н. напаро́лася
Загадны лад
2-я ас. напары́ся напары́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час напаро́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напаро́цца сов., прям., перен. напоро́ться;

н. на цвік — напоро́ться на гвоздь;

н. на заса́ду — напоро́ться на заса́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.

1. на што. Параніць сябе, наткнуўшыся на што‑н. вострае. А ночы насталі цёмныя, так і глядзі, каб не напароцца вокам на яловы сучок, не праваліцца па пахі ў ваду. Карпюк.

2. перан. Разм. Сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. нежаданым, неспадзяваным. Тут навокал раскінуліся сажалкі, трэба было прайсці непрыкметна, каб не напароцца на варту. Чарнышэвіч. Гармата, якая плялася ўслед атрада карнікаў, зусім нечакана.. напаролася на партызанскую міну. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напоро́ться сов., прям., разг., перен., прост. напаро́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напо́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напароцца.

2. Зал. да напорваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успаро́цца, -пару́ся, -по́рашся, -по́рацца; -пары́ся; зак. (разм.).

1. на што. Тое, што і напароцца (у 1 знач.).

У. на патарчаку.

2. Рана ўстаць, прачнуцца.

Успароўся ні свет ні зара.

|| незак. успо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Набры́цца ’натрапіць’: набрыўся на грыбы (паст., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі: набрысціу, нарыцца ’натрапіць, напароцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напо́рвацца несов.

1. прям., перен. напа́рываться; см. напаро́цца;

2. страд. напа́рываться; нака́лываться; см. напо́рваць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нары́каціць (нарыкоціць) ’натрапіць, наскочыць незнарок’, ’набраць, назбіраць’ (ТС). Няясна, магчыма, звязана з парыцца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС) ад рыць ’рыць, разграбаць’, нарынуць ’натрапіць’ (ТС) ад рынуць (гл.), параўн. балг. рина ’разграбаць, ачышчаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)