напалі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напалю́ся напа́лімся
2-я ас. напа́лішся напа́ліцеся
3-я ас. напа́ліцца напа́ляцца
Прошлы час
м. напалі́ўся напалі́ліся
ж. напалі́лася
н. напалі́лася
Загадны лад
2-я ас. напалі́ся напалі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час напалі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напалі́цца сов.

1. (о печи и т.п.) натопи́ться;

2. накали́ться;

патэ́льня ~лі́лася — сковорода́ накали́лась;

3. разг. нажа́риться;

н. на со́нцы — нажа́риться на со́лнце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напалі́цца, ‑паліцца; зак.

1. Нагрэцца пры паленні (пра печы, грубкі). Напалілася печ.

2. Нагрэцца да вельмі высокай тэмпературы. Напалілася жалеза. □ Усё напалілася пад сонцам: брызент, ложкі, пасцель і нават зямля. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажа́риться напалі́цца, напячы́ся; нагрэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напа́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напаліцца.

2. Зал. да напальваць (гл. напаліць у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

докали́ться

1. техн. дагартава́цца;

2. (накалиться) напалі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напа́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. напальваць — напаліць і стан паводле знач. дзеясл. напальвацца — напаліцца.

•••

Лямпа напальвання гл. лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наже́чься (сильно нагреться, накалиться) разг. напалі́цца, напячы́ся; нагрэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натопи́тьсяI сов. напалі́цца; нацяплі́цца; см. ната́пливатьсяI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накалі́цца, ‑калюся, ‑калішся, ‑каліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і напаліцца (у 2 знач.).

2. перан. Разм. Дайсці да напружанага, узбуджанага стану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)