нано́сны, -ая, -ае.

1. Нанесены ветрам, цячэннем.

Н. пясок.

2. перан. Выпадковы, не ўласцівы каму-н. (разм.).

Наносныя матывы ў паэзіі.

Пазбавіцца ад усяго наноснага (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нано́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нано́сны нано́сная нано́снае нано́сныя
Р. нано́снага нано́снай
нано́снае
нано́снага нано́сных
Д. нано́снаму нано́снай нано́снаму нано́сным
В. нано́сны (неадуш.)
нано́снага (адуш.)
нано́сную нано́снае нано́сныя (неадуш.)
нано́сных (адуш.)
Т. нано́сным нано́снай
нано́снаю
нано́сным нано́снымі
М. нано́сным нано́снай нано́сным нано́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нано́сны

прыметнік, адносны

нано́сны прям., перен. нано́сный;

~ная гле́ба — нано́сная по́чва;

~ныя ідэ́і — нано́сные иде́и

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нано́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які нанесены рухам вады, ветру і пад. Наносныя глебы. Наносныя дзюны. □ Там на пясчаным напоеным грунце стаялі тры хаты — трох братоў Чаравакаў. Пестрак.

2. перан. Не свой, не ўласны, не ўласцівы па прыродзе. Думаецца, што .. матывы [смутку, болю] наносныя і чужародныя аптымістычнай паэзіі Алеся Дудара. Звонак. // у знач. наз. нано́снае, ‑ага, м. Рускія марксісты беспаваротна разарвалі з ліберальным народніцтвам і тым самым ачысцілі лепшыя, перадавыя традыцыі ад усяго наноснага і шкоднага. Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Наносны пясчаны пагорак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нано́сный прям., перен. нано́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дма, ‑ы, ж.

Наносны пясчаны пагорак. Зноў і зноў на беражок тонкай выдмаю пясок вольны вецер сцеле. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наплыўны́, ‑ая, ‑ое.

Які ўтвараецца ў выніку наплыву (у 1 знач.); намыўны, наносны. Наплыўная глеба. Наплыўная мель. Наплыўны пясок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́сып ’пясчаны ўзгорак, астравок; выспа’ (Сцяц., зэльв.). Ст.-бел. высепъ, высопъ ’востраў’. Запазычанне з польск. wysep, wysyp ’тс’ (Булыка, Запазыч., 74 і наст.), апошняе да высыпаць (Нітшэ, 24). Але параўн. рус. дыял. вы́сыпокнаносны астравок, наносная пясчаная мель’ і ўкр. ви́сип ’насыпная горка, невысокая горка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)