намо́клы, -ая, -ае.

Які намок, мокры; прамоклы.

Намоклая салома.

Н. сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намо́клы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. намо́клы намо́клая намо́клае намо́клыя
Р. намо́клага намо́клай
намо́клае
намо́клага намо́клых
Д. намо́кламу намо́клай намо́кламу намо́клым
В. намо́клы (неадуш.)
намо́клага (адуш.)
намо́клую намо́клае намо́клыя (неадуш.)
намо́клых (адуш.)
Т. намо́клым намо́клай
намо́клаю
намо́клым намо́клымі
М. намо́клым намо́клай намо́клым намо́клых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

намо́клы

прыметнік, адносны

намо́клы намо́кший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намо́клы, ‑ая, ‑ае.

Які намок, мокры. Прывезлі [партызаны] пару скрынак намокмых гранат — ведама, з вады. Быкаў. // Які стаў мокрым наскрозь, прамоклы. Намоклая сукенка. □ Таня палажыла качку ля агню і пачала выціскаць намоклыя русыя косы. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́клы, -ая, -ае.

Мокры, намоклы.

Змоклае адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намо́кший намо́клы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взмо́кший прил. змо́клы, намо́клы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́клы, ‑ая, ‑ае.

Мокры, намоклы. [Зыбін], сушачы каля печкі змоклыя дыяганалевыя штаны, стаў з захапленнем маляваць карціну ўральскай зімы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамо́клы, ‑ая, ‑ае.

Насычаны вільгаццю; намоклы. [Зыбін] уваліўся ў пакой абляпаны граззю да пояса, у прамоклым нашчэнт, калісьці белым кажусе. Мележ. // Мокры ад дажджу, сырасці і пад. Можна сабе ўявіць, што павінны былі адчуць гэтыя прамоклыя, схаладзелыя людзі. Маўр. Прамоклыя наскрозь дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)