нама́цаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Абмацваючы, адчуць наяўнасць чаго-н., знайсці, адшукаць.

Н. кашалёк у кішэні.

2. перан. Знайсці, адшукаць у выніку пошукаў; выявіць.

Н. слабыя месцы ў рабоце.

|| незак. нама́цваць, -аю, -аеш. -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нама́цаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нама́цаю нама́цаем
2-я ас. нама́цаеш нама́цаеце
3-я ас. нама́цае нама́цаюць
Прошлы час
м. нама́цаў нама́цалі
ж. нама́цала
н. нама́цала
Загадны лад
2-я ас. нама́цай нама́цайце
Дзеепрыслоўе
прош. час нама́цаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нама́цаць сов., прям., перен. нащу́пать; прощу́пать;

н. кашалёк у кішэ́ні — нащу́пать кошелёк в карма́не;

н. праці́ўніка — нащу́пать (прощу́пать) проти́вника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абмацваючы, адчуць наяўнасць чаго‑н. Намацаць запалкі ў кішэні. Намацаць цвёрдую глебу пад нагамі. Намацаць пульс. □ Грыбок ўпоцемку намацаў конаўку, зачарпнуў вады. Мележ. У вушах у Мішкі ўсё звінела, рукі калаціліся і ніяк не маглі намацаць аўтамата. Паслядовіч. Кладкі аселі на балотнае дно, зараслі мохам, і цяпер не ўсякі ўмее намацаць іх пад вадой. Галавач.

2. перан. Знайсці, адшукаць у выніку пошукаў. На самым краі лесу фары намацалі воз скіданага абы-як бераваку. Лобан. Штаб вырашыў намацаць.. найбольш слабае месца ў варожым кальцы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наша́рить сов. нама́цаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нащу́пать сов., прям., перен. нама́цаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нама́цаны прям., перен. нащу́панный; см. нама́цаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нама́цваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намацаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нама́цаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намацаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нама́цванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. намацваць — намацаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)