налята́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. гл. наляцець.

2. заг. налята́й(це). Ужыв. як запрашэнне хутчэй што-н. браць, купляць (разм.).

Налятайце, дзеці, на пачастункі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налята́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. налята́ю налята́ем
2-я ас. налята́еш налята́еце
3-я ас. налята́е налята́юць
Прошлы час
м. налята́ў налята́лі
ж. налята́ла
н. налята́ла
Загадны лад
2-я ас. налята́й налята́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час налята́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налята́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Незак. да наляцець.

2. заг. налята́й(це). Разм. Ужываецца, як запрашэнне хутчэй што‑н. браць, купляць. Гліняныя сзісцёлачкі Нясуць два ганчары: — Зязюлі! Перапёлачкі! — Той, налятай! Бяры! Куляшоў.

налята́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак.

Лётаючы, прабыць нейкі час у паветры або накрыць нейкую адлегласць. Налятаць сто гадзін. Налятаць тысячу кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

габлю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Стружка. Пашамацеўшы габлюшкамі, Рыбакоў выняў [са] скрынкі мяшэчак і развязаў яго. — Гарбузікі. Налятай! Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налета́тьI несов.

1. налята́ць;

2. (наталкиваться) разг. натыка́цца; (наскакивать) наска́кваць, наско́кваць;

3. перен., разг. (напускаться) налята́ць, накі́двацца;

4. (набрасываться на что-л.) прост. налята́ць;

5. повелит. / налета́й!, налета́йте! налята́й!, налята́йце!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)