Налой ’наезджаная санная дарога’ (свісл., Шатал.). Аналагічна да набой ’тс’ ад набіць ’наездзіць’ павінна ўтварацца налой ад ліць, параўн. рус. налой ’верхні слой вады’, аднак застаецца не зусім ясней матывацыя (’як палітая’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анало́й, налоʼй царк.; фанетычна змененае ст.-рус. аналогии (Сразн., 1, 22) ’пюпітр’ з грэч. ἀνάλόγι(ον) (аб чым Фасмер, ИОРЯС, 12, 2, 220; Фасмер, 1, 77; Ісачанка, ZfSl, 2, 504, у сувязі з формай налой у Герберштейна (1526) пацвярджае этымалогію Фасмера). Слова ў народнай мове перажыло пэўныя семантычныя змены (ад выключна царкоўнай прылады да століка для кніг, нот у хаце, ад століка да ўзвышэння; параўн. Даль, 2, 435; Нас. налоецъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)