нале́снік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нале́снік нале́снікі
Р. нале́сніка нале́снікаў
Д. нале́сніку нале́снікам
В. нале́снік нале́снікі
Т. нале́снікам нале́снікамі
М. нале́сніку нале́сніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Налі́снік ’тонкі блін з пшанічнай мукі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Янк. 1, Вешт.; бых., Янк. Мат., Некр., ТС), нале́снік ’тс’ (Нас., Бяльк., Яўс.), ’блінчык з начынкай’ (Мядзв., ТС), нале́снікі ’бліны з мукі, крухмалу без соды, дражджэй’ (Янук.), укр. нали́сник ’блінчык’, рус. нали́стник ’аладка, спечаная на лістах капусты, чамярыцы або на блясе’ (СРНГ), польск. naleśnik ’тонкі блін, спечаны на патэльні’, чэш. nálesnik ’хлеб, спечаны на капусным лісце’. Паводле найбольш вядомай этымалогіі (Даль, Варш. сл., пазней Крэя, JP, 38, 1958, 204 і наст.), ад ліст; іншая версія — ад *lěsa ’рашотка’ з пазнейшым народнаэтымалагічным збліжэннем з ліст, параўн. Трубачоў-Фасмер, 3, 40 (з л-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)