нале́жны, -ая, -ае.

Такі, які павінен быць; неабходны, патрэбны.

Н. парадак.

Прыняць належныя меры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нале́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нале́жны нале́жная нале́жнае нале́жныя
Р. нале́жнага нале́жнай
нале́жнае
нале́жнага нале́жных
Д. нале́жнаму нале́жнай нале́жнаму нале́жным
В. нале́жны (неадуш.)
нале́жнага (адуш.)
нале́жную нале́жнае нале́жныя (неадуш.)
нале́жных (адуш.)
Т. нале́жным нале́жнай
нале́жнаю
нале́жным нале́жнымі
М. нале́жным нале́жнай нале́жным нале́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нале́жны

1. надлежа́щий, подоба́ющий, до́лжный, досто́йный;

~ным чы́нам — надлежа́щим (подоба́ющим, до́лжным, досто́йным) о́бразом;

у н. тэ́рмін — в надлежа́щий срок;

~ныя ме́ры (за́хады) — надлежа́щие ме́ры;

з ~най ува́гай — с до́лжным внима́нием;

2. причита́ющийся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нале́жны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які павінен быць; патрэбны, неабходны. Рабіць на належным узроўні. Прыняць належныя меры. Зрабіць належныя вывады. □ Мабыць, выгляд падарожнага не зрабіў на шафёра належнага ўражання. Шамякін. Можна верыць, што з цягам часу.. [Розаў] навядзе ў сваёй МТС належны парадак. Даніленка. // у знач. наз. нале́жнае, ‑ага, н. Тое, што павінна быць; патрэбнае, неабходнае. Успрыняць як належнае.

•••

Аддаць належнае гл. аддаць.

Узняць на належную вышыню гл. узняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

причита́ющийся прил. нале́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

туале́т

‘адзенне; прывядзенне свайго выгляду ў належны стан; прадметы касметыкі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. туале́т
Р. туале́ту
Д. туале́ту
В. туале́т
Т. туале́там
М. туале́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

долженству́ющий прил., книжн. неабхо́дны, нале́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сле́дуемый нале́жны, які́ (што) нале́жыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́дкавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; незак. (разм.).

Прыводзіць што-н. у парадак, у належны стан.

Буду п. ў хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атава́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Атрымаць належны тавар, а таксама ўвогуле купіць што-н.

|| незак. атава́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)