налама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ў, -ма́ла; -ламі́; -лама́ны; зак.

1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго-н.; паламаць.

Н. галля.

Н. цацак.

2. што. Зламаць не да канца, надламаць.

Н. галінку.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго. Схіліць да чаго-н., угаварыць заняцца чым-н. (разм.).

Н. унука на сталярства.

Наламаць руку на чым (разм.) — набыць вопыт у якой-н. справе.

|| незак. нало́мліваць, -аю, -аеш, -ае і нало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налама́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наламлю́ нало́мім
2-я ас. нало́міш нало́міце
3-я ас. нало́міць нало́мяць
Прошлы час
м. налама́ў налама́лі
ж. налама́ла
н. налама́ла
Загадны лад
2-я ас. наламі́ наламі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час налама́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налама́ць сов.

1. налома́ть;

н. галля́ — налома́ть ве́ток;

2. (сделать надлом) надломи́ть, надлома́ть;

н. руку́ — наби́ть ру́ку;

н. дроў — налома́ть дров

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; пр. наламаў, ‑мала; заг. наламі; зак.

1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго‑н. Наламаць букет бэзу. Наламаць галля. □ Нупрэй жыва наклаў агню, наламаў бярэмя яловых лапак, палажыў іх каля агню, заслаў воўчаю шкураю. Колас. // Паламаць, сапсаваць вялікую колькасць чаго‑н. Наламаць цацак.

2. што. Зламаць не да канца, надламаць. Наламаць галіну.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан.; каго. Разм. Схіліць да чаго‑н., угаварыць заняцца чым‑н. У Лаўрэна былі тры сыны. Ён таксама хацеў іх наламаць на краўцоўства, але яны ні блізка. Сабаленка.

•••

Наламаць дроў — нарабіць памылак пры выкананні чаго‑н.

Наламаць руку — тое, што і набіць руку (гл. набіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нало́мваць гл. наламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нало́мліваць гл. наламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наломи́ть сов., разг. налама́ць, натру́дзіць;

наломи́ть спи́ну налама́ць (натру́дзіць) спі́ну.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налома́ть сов. налама́ць;

налома́ть бока́ палічы́ць рэ́бры;

налома́ть дров налама́ць дроў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бацві́нне, -я, н., зб.

1. Лісце і сцёблы буракоў.

Наламаць бацвіння.

2. Страва, прыгатаваная з бурачных сцёблаў і лісця.

Наварыць бацвіння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нало́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)