нала́дзіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нала́джуся нала́дзімся
2-я ас. нала́дзішся нала́дзіцеся
3-я ас. нала́дзіцца нала́дзяцца
Прошлы час
м. нала́дзіўся нала́дзіліся
ж. нала́дзілася
н. нала́дзілася
Загадны лад
2-я ас. нала́дзься нала́дзьцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час нала́дзіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нала́дзіцца, -ла́джуся, -ла́дзішся, -ла́дзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці на лад; прыняць належны кірунак; устанавіцца.

Работа наладзілася.

Надвор’е наладзілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць прыгодным (для работы, карыстання і пад.).

Станок наладзіўся.

3. Сабрацца, прыладзіцца рабіць што-н.

Н. слухаць радыё.

|| незак. нала́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нала́дзіцца сов.

1. (устроиться) нала́диться, организова́ться; (о связи) установи́ться;

2. (пойти на лад) нала́диться;

рабо́та клу́ба ~дзілася — рабо́та клу́ба нала́дилась;

3. (задумать что-л. сделать) нала́диться, настро́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нала́дзіцца, ‑ладжуся, ‑ладзішся, ‑ладзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці на лад; прыняць належны кірунак. Справы наладзіліся. □ Работа ў школе наладзілася. Колас. Размова хутка ў нас наладзілася, і дзяўчына ахвотна разгаварылася. Кухараў. // Устанавіцца, усталявацца. Пагода пасля ўчарашняга дажджу ніяк не наладзіцца — то пакажацца, выблісне на хвіліну з-за хмары сонца, то раптам схаваецца зноў — і непрыветны, хмуры цень праплыве, прабяжыць па зямлі. Сачанка. [Люба:] — Наладзіцца жыццё, абы толькі скончылася вайна. Васілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць прыгодным (для работы, карыстання і пад.). Станок наладзіўся. Наладзілася санная дарога.

3. Сабрацца, прыладзіцца рабіць што‑н. На адным з чарцяжоў [Парфірый] спыняецца. Азіраецца на дзверы, вымае з-за пазухі маленькі фотаапарат. Наладзіўся і здымае чарцёж. Краўчанка. Берагава.. [жонка] наладзілася дахаты. Гартны. Вечарам дацэнт настроіў радыё.. і наладзіўся слухаць канцэрт. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зате́яться распача́цца, пача́цца; нала́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обрабо́таться разг. апрацава́цца; нала́дзіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настро́иться сов. настро́іцца; нала́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устанаві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -но́віцца; зак.

Умацавацца, наладзіцца.

У горадзе ўстанавіўся парадак.

Устанавілася пагода.

|| незак. устана́ўлівацца, -аецца і устанаўля́цца, -я́ецца.

|| наз. устанаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нала́джвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наладзіцца.

2. Зал. да наладжваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скле́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., скле́іцца; зак.

1. Змацавацца пры дапамозе клею, зліпнуцца ад чаго-н. клейкага.

Паперы склеіліся.

2. перан. Наладзіцца, аднавіцца (разм.).

Справа склеілася.

Сямейнае жыццё склеілася.

|| незак. скле́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)