накупля́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накупля́ю накупля́ем
2-я ас. накупля́еш накупля́еце
3-я ас. накупля́е накупля́юць
Прошлы час
м. накупля́ў накупля́лі
ж. накупля́ла
н. накупля́ла
Загадны лад
2-я ас. накупля́й накупля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час накупля́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накупля́ць I сов., см. накупі́ць

накупля́ць II несов., см. наку́пліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накупі́ць, -куплю́, -ку́піш, -ку́піць; -ку́плены і накупля́ць, -пля́ю, -пля́еш, -пля́е; -купля́ны; зак., чаго.

Купіць вялікую колькасць чаго-н.

Накупіла рознай драбязы.

Накупляў цацак дзецям.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Купіць вялікую колькасць чаго‑н. [Даніла:] — Паглядзі там у торбе, чаго я накупляў, толькі дай мне спачатку павячэраць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наку́пліваць несов. (к накупля́ць I) накупа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да накупляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накупи́ть сов. накупі́ць, накупля́ць, мног. панаку́пліваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наку́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накупляць — накупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накупа́тьI несов. (к накупи́ть) накупля́ць, наку́пліваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., чаго.

Тое, што і накупляць. Наталля Аляксееўна абышла прывакзальную плошчу яшчэ раз.., заглянула амаль ва ўсе крамкі і кіёскі, накупіла.. рознай драбязы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)