накры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.

Пакрыцца, прыкрыцца чым-н. зверху.

Н. шынялём.

Хвастом накрыцца (разм., неадабр.) — знікнуць, учыніўшы што-н.

|| незак. накрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накры́юся накры́емся
2-я ас. накры́ешся накры́ецеся
3-я ас. накры́ецца накры́юцца
Прошлы час
м. накры́ўся накры́ліся
ж. накры́лася
н. накры́лася
Загадны лад
2-я ас. накры́йся накры́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час накры́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накры́цца сов. накры́ться, покры́ться; укры́ться;

н. плашчо́м — накры́ться (покры́ться) плащо́м;

н. ко́ўдрай — накры́ться (укры́ться) одея́лом;

і хвасто́м ~ры́ўся — и был тако́в;

капыта́мі н.груб. протяну́ть но́ги, сыгра́ть в я́щик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.

Пакрыцца, прыкрыцца чым‑н. зверху; захутацца. Каб не кусалі камары, Ігнат накрыўся посцілкай і спаў. Капыловіч. Лёг, накрыўся з галавой і крыху наплакаў. Чарнышэвіч. Маці, не дачакаўшыся, пакуль спыніцца снег, накрылася вялікай хусткай і пайшла ў Сасновічы па мёд. Брыль.

•••

Хвастом накрыцца (неадабр.) — знікнуць, учыніўшы што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накры́ться накры́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абымшэ́ць, ‑эе; зак.

Абрасці, накрыцца мохам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак.

1. Накрыцца, ахінуцца чым-н.

А. пледам.

2. перан. Пакрыцца, агарнуцца.

Вішня цветам акрылася.

Смуткам акрыліся вочы.

|| незак. акрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радно́, -а́, н.

Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна.

Ткаць р.

Накрыцца радном.

|| прым. радня́ны, -ая, -ае.

Радняныя нагавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцвісці́, сцвіце; зак.

Наскрозь накрыцца цвіллю. Хлеб сцвіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панакрыва́цца сов. (о многих) накры́ться; покры́ться; укры́ться; см. накры́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)