накпі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накплю́ накпі́м
2-я ас. накпі́ш накпіце́
3-я ас. накпі́ць накпя́ць
Прошлы час
м. накпі́ў накпі́лі
ж. накпі́ла
н. накпі́ла
Загадны лад
2-я ас. накпі́ накпі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час накпі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

накпі́ць сов. (з каго, чаго) насмея́ться (над кем, чем), поиздева́ться (над кем, чем), пошути́ть (зло) (над кем, чем), подшути́ть (зло) (над кем, чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накпі́ць, ‑кплю, ‑кпіш, ‑кпіць; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Злосна пасмяяцца, паздзекавацца з каго‑, чаго‑н. Ашукаць або хоць накпіць з акупанта быў немалы гонар. Лужанін. А дзед сядзе каля дуба, Кій паложыць на траву, Люльку возьме ў рот бяззубы І пахіліць галаву, Ды пачне сваё казанне, Як павінен жыць Сымон, Каб праз тое навучанне Лепш прыбраць яго ў палон, Бо таму не збыць пакуты, Хто б над старасцю накпіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наостри́тьII сов., разг. (наговорить острот) навастрасло́віць; панасміха́цца; (зло) накпі́ць, настро́іць кпі́наў (ке́пікаў); нажартава́ць, настро́іць жа́ртаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насмея́ться сов.

1. (вдоволь) насмяя́цца;

2. (над кем, чем) насмяя́цца (з каго, чаго); накпі́ць (з каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надруга́ться сов. наздзе́кавацца, насмяя́цца, накпі́ць (з каго, чаго); (оскорбить) знява́жыць, абра́зіць (каго, што); (обесчестить) абнясла́віць, знясла́віць, аганьбава́ць (каго, што); (изнасиловать) згва́лціць, згвалтава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)