накача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

1. Качаючы, зрабіць, прыгатаваць нейкую колькасць.

Н. галушак.

2. Выгладзіць пры дапамозе качалак у нейкай колькасці (пра бялізну і інш.).

|| незак. нака́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. нака́чванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накача́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накача́ю накача́ем
2-я ас. накача́еш накача́еце
3-я ас. накача́е накача́юць
Прошлы час
м. накача́ў накача́лі
ж. накача́ла
н. накача́ла
Загадны лад
2-я ас. накача́й накача́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час накача́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

накача́ць сов., в разн. знач. наката́ть;

н. галу́шак — наката́ть галу́шек;

н. бялі́зны — наката́ть белья́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Качаючы, зрабіць, прыгатаваць нейкую колькасць. Накачаць галушак. □ [Тхорык:] — Пайду, мне трэба яшчэ шроту накачаць. Кулакоўскі.

2. Выгладзіць пры дапамозе качалак у нейкай колькасці (пра бялізну і інш.).

3. перан. Разм. Напаіць зусім п’яным. От я аднаго разу набраў гарэлкі.., накачаў свайго механіка да таго, што не разбярэш, што ён мармыча і чаго галавой матляе. Шынклер.

4. Тое, што і напампаваць. — Хлопцы, — прашу я іх, — памажыце гору, накачайце вады са студні. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да накачаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. накачваць — накачаць (у 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накача́ны в разн. знач. нака́танный; см. накача́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нака́чваць несов., в разн. знач. нака́тывать; см. накача́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наката́ть сов.

1. накаці́ць, мног. панако́чваць;

2. (наготовить, катая) накача́ць, мног. панака́чваць;

3. (дорогу) нае́здзіць; аб’е́здзіць; (утрамбовать) утрамбава́ць;

4. типогр. наката́ць;

5. (навертеть, намотать, катаясь) разг. накруці́ць, мног. панакру́чваць;

6. (написать быстро) прост. наката́ць; нашпа́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)