нака́паць гл. ка́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.

1. Капа́ючы, нарабіць паглыбленняў.

Н. канаў.

2. Капа́ючы, здабыць нейкую колькасць чаго-н.

Н. мех бульбы.

|| незак. нака́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накапа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накапа́ю накапа́ем
2-я ас. накапа́еш накапа́еце
3-я ас. накапа́е накапа́юць
Прошлы час
м. накапа́ў накапа́лі
ж. накапа́ла
н. накапа́ла
Загадны лад
2-я ас. накапа́й накапа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час накапа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нака́паць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нака́паю нака́паем
2-я ас. нака́паеш нака́паеце
3-я ас. нака́пае нака́паюць
Прошлы час
м. нака́паў нака́палі
ж. нака́пала
н. нака́пала
Загадны лад
2-я ас. нака́пай нака́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час нака́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накапа́ць сов., в разн. знач. нары́ть, накопа́ть;

н. мех бу́льбы — нары́ть (накопа́ть) мешо́к карто́феля;

н. ям — нары́ть (накопа́ть) ям

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Наліць па каплі нейкую колькасць чаго‑н. Вольга Усцінаўна дрыготкімі рукамі накапала лекаў. Шамякін.

2. перан. Разм. Нагаварыць на каго‑н., данесці аб чым‑н. [Зіна:] — Брыгадзір накапаў. Падліза. У чалавека жонка хворая, спазніўся, ну я і не адзначыла ў табелі. Шыцік.

накапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што і чаго.

1. Капаючы, нарабіць паглыбленняў. Накапаць ям. Накапаць канаў. □ Уздоўж.. [тракту].. калгаснікі накапалі траншэяў, акопаў, і наша камандаванне сцягвала туды войскі. Чыгрынаў. // Капаючы, зрабіць што‑н. У цемры ночы невыразна чарнеў высокім хрыбтом ладны бруствер, які накапаў гэты баец. Быкаў.

2. Капаючы, здабыць нейкую колькасць чаго‑н. Накапаць мех бульбы. Накапаць пяску. □ [Лабановіч:] — Пойдзем у лес, накапаем дрэўцаў і пасадзім іх у ямкі, што вы сёння прыгатавалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць кроплямі.

Днём капала (безас.) са стрэх.

2. што. Наліваць, разліваць кроплі чаго-н. на што-н.

К. лякарства ў шклянку.

3. перан., на каго. Нагаворваць, тайна паведамляць (разм.).

|| зак. нака́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 і 3 знач.).

|| аднакр. ка́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нако́пваць гл. накапа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панако́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Накапа́ць вялікую колькасць.

П. ям.

П. бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накапа́ны нары́тый, нако́панный; см. накапа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)