накало́цца, -калю́ся, -ко́лешся, -ко́лецца; -калі́ся; зак.

1. Наткнуцца на што-н. вострае.

Н. на цвік.

2. Раскалоцца, расшчапіцца не да канца; надкалоцца.

Гарбуз накалоўся.

|| незак. нако́лвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накало́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накалю́ся нако́лемся
2-я ас. нако́лешся нако́лецеся
3-я ас. нако́лецца нако́люцца
Прошлы час
м. накало́ўся накало́ліся
ж. накало́лася
н. накало́лася
Загадны лад
2-я ас. накалі́ся накалі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час накало́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накало́цца сов.

1. наколо́ться;

н. на шпі́льку — наколо́ться на була́вку;

2. (поколоть вдоволь) наколо́ться;

3. надколо́ться; надтре́снуться;

гарбу́з ~ло́ўся — ты́ква надколо́лась (надтре́снулась)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накало́цца, ‑калюся, ‑колешся, ‑колецца; зак.

1. Наткнуцца на што‑н. вострае, наравіцца ўколам. Накалоцца на цвік.

2. Раскалоцца, расшчапіцца не да канца; надкалоцца. Пень накалоўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нако́лвацца гл. накалоцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нако́лвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да накалоцца.

2. Зал. да наколваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наколо́ться сов. накало́цца (на што), укало́цца (аб што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наніза́цца, ‑ніжацца; зак.

Накалоцца, насадзіцца на нітку, дрот і пад. Каралі добра нанізаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нанзі́ццанакалоцца’ (Гарэц., Др.). Ад незафіксаванага ў беларускай мове *нзить, прадстаўленага ў рус. вонзить, якія Фасмер (3, 71) звязвае з занбза, нож.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насторч ’старчаком, старчма, усторч’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), сюды ж насторчыць ’вывіхнуць, выкруціць’ (слонім., Нар. лекс.), гл. сторч, старча́ць ’тырчаць’, параўн. nastorczyć oko ’пашкодзіць вока’ (Арх. Федар.), г. зн. ’накалоцца, напароцца на што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)