накале́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Накладка, павязка, якая носіцца на калене.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накале́ннік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. накале́ннік накале́ннікі
Р. накале́нніка накале́ннікаў
Д. накале́нніку накале́ннікам
В. накале́ннік накале́ннікі
Т. накале́ннікам накале́ннікамі
М. накале́нніку накале́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накале́ннік м. наколе́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накале́ннік, ‑а, м.

Накладка, павязка і пад., якая носіцца на калене. [Марынчук:] — На мне — боты, шаравары салдацкія з накаленнікамі. Ракітны. // Частка старажытных баявых даспехаў, якая закрывала калена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наколе́нник накале́ннік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)