найстарэ́йшы

прыметнік, якасны, найвышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. найстарэ́йшы найстарэ́йшая найстарэ́йшае найстарэ́йшыя
Р. найстарэ́йшага найстарэ́йшай
найстарэ́йшае
найстарэ́йшага найстарэ́йшых
Д. найстарэ́йшаму найстарэ́йшай найстарэ́йшаму найстарэ́йшым
В. найстарэ́йшы (неадуш.)
найстарэ́йшага (адуш.)
найстарэ́йшую найстарэ́йшае найстарэ́йшыя (неадуш.)
найстарэ́йшых (адуш.)
Т. найстарэ́йшым найстарэ́йшай
найстарэ́йшаю
найстарэ́йшым найстарэ́йшымі
М. найстарэ́йшым найстарэ́йшай найстарэ́йшым найстарэ́йшых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

старе́йший​II превосх. ст.

1. (самый старый) найстарэ́йшы, са́мы старэ́йшы;

2. (давно существующий) старэ́йшы;

старе́йший университе́т страны́ старэ́йшы ўніверсітэ́т краі́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

1. Выш. ст. да прым. стары.

2. Той, якому больш гадоў у параўнанні з кім‑н.; самы дарослы сярод каго‑н. Старэйшая сястра. □ Андрэй, старэйшы Пракопаў сын, быў у Чырвонай Арміі. Колас. Петрусю, старэйшаму брату Шурыка, споўнілася сем год, і ён пайшоў у школу. Арабей. / у знач. наз. старэ́йшы, ‑ага, м.; старэ́йшая, ‑ай, ж. За ўсё сваё жыццё, якое пачало адкладвацца ў памяці пасля смерці маткі, .. [Данік] прывучыўся слухаць старэйшых. Грамовіч. // Ужываецца пры прозвішчы для таго, каб падкрэсліць розніцу ў пакаленнях, у гадах. Заехалі да старэйшага Крушынскага, які піша вершы пад псеўданімам Антон Цярэшка. Бядуля.

3. Які даўно існуе, узнік, утварыўся. Старэйшы тэатр краіны. □ Стамбул лічыцца адным са старэйшых еўрапейскіх гарадоў: ён быў заснаваны візантыйцамі дзве тысячы семсот гадоў назад. «Полымя». Добрушскі цэлюлозна-папяровы камбінат «Герой працы» — старэйшае прадпрыемства Беларусі. «ЛіМ». // Які даўно займаецца чым‑н.; вопытны, спрактыкаваны. П’ер Паола Пазаліні — старэйшы майстар італьянскага кіно. «Маладосць». // Найстарэйшы. [Жэня:] — А ты [Васіль] пагавары з самымі старэйшымі бабулямі і дзядулямі. Якімовіч.

4. у знач. наз. старэ́йшыя, ‑ых. Дарослыя; проціл. дзеці. Пад Сталінград на выручку старэйшым Мы не спазніліся ні на хвіліну. Аўрамчык. Маруся кажа, што над старэйшымі нельга насміхацца. Мыслівец.

5. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім‑н. па званню, пасадзе, службоваму становішчу. Веставы стараўся не дыхаць, шукаў вачыма старэйшага па званню. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)