назвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

1. Скручваючы пасмы, ніці, звіць нейкую колькасць чаго-н.

Н. вяровак.

2. Намотваючы, звіць у клубок, маток вялікую колькасць чаго-н.

Н. нітак у клубкі.

3. Матаючы, зняць з чаго-н. у вялікай колькасці, разматаць.

Н. пражы з матавіла.

4. Зляпіць, збудаваць нейкую колькасць чаго-н.

Ластаўкі назвівалі гнёздаў у падстрэшшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назвіва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. назвіва́ю назвіва́ем
2-я ас. назвіва́еш назвіва́еце
3-я ас. назвіва́е назвіва́юць
Прошлы час
м. назвіва́ў назвіва́лі
ж. назвіва́ла
н. назвіва́ла
Загадны лад
2-я ас. назвіва́й назвіва́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час назвіва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

назвіва́ць сов. (во множестве)

1. свить;

2. смота́ть;

3. смота́ть;

4. свить;

1-4 см. звіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Скручваючы пасмы, ніці, звіць нейкую колькасць чаго‑н. Назвіваць вяровак.

2. Намотваючы, звіць у клубок, маток вялікую колькасць чаго‑н. Назвіваць нітак у клубкі.

3. Матаючы, зняць з чаго‑н. у вялікай колькасці; разматаць. Назвіваць пражы.

4. Зляпіць, збудаваць нейкую колькасць чаго‑н. Назвіваць гнёздаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)