нажы́так, -тку, м.

Тое, што нажыта, набыта, куплена.

Хатні н.

|| прым. нажытны́, -а́я, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажы́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нажы́так нажы́ткі
Р. нажы́тку нажы́ткаў
Д. нажы́тку нажы́ткам
В. нажы́так нажы́ткі
Т. нажы́ткам нажы́ткамі
М. нажы́тку нажы́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нажы́так, -тку м., разг. (то, что нажито, куплено) приобрете́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нажы́так, ‑тку, м.

Тое, што нажыта, набыта, куплена. Мне свой набытак і нажытак Паказваў добры гаспадар. Бялевіч. Ля новага, з белай цэглы, чатырохпавярховага гмаха, стаялі дзве машыны з мэбляй, розным хатнім нажыткам. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нажыць.

2. у знач. прым. Набыты паступова. Нажытае багацце. Нажыты вопыт.

3. у знач. наз. нажы́тае, ‑ага, н. Тое, што нажыта, набыта; нажытак. Нажытае нялёгка пакідаць На здзек і глум раз’юшанай арды. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маёмасць, багацце, скарб, набытак, пажыткі, рэчы, інвентар; дабро, дабытак, нажытак, барахло, манаткі, бэбахі, мэтлахі (разм.); маетнасць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)