нажы́ва, -ы, ж.

Лёгкі даход, атрыманы не ў выніку працы; нажыванне грошай, матэрыяльных каштоўнасцей.

Прага да нажывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажы́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. нажы́ва
Р. нажы́вы
Д. нажы́ве
В. нажы́ву
Т. нажы́вай
нажы́ваю
М. нажы́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нажы́ва ж. нажи́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нажы́ва, ‑ы, ж.

Лёгкі даход, які прыходзіць не ў выніку працы; нажыванне грошай, матэрыяльных каштоўнасцей. Прага да нажывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажи́ваI (лёгкий доход) нажы́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разла́саваць, -сую, -суеш, -суе; -суй; -саваны; зак., каго (што) (разм.).

1. Узбудзіць у кім-н. жаданне паласавацца.

Р. дзіця малінамі.

2. перан. Распаліць, узмацніць у кім-н. ахвоту да чаго-н.

Лёгкая нажыва разласавала яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажы́ва, ‑ы, ж.

1. Ежа, корм; тое, чым жывіцца арганізм. Пажыва для раслін. Пажыва для рыб. □ Прыйшла вясна. Яна адчувалася ўсюды: нават вераб’і і тыя аджылі і весела скакалі на чорных вуліцах, шукаючы сабе пажывы. Чарнышэвіч.

2. Здабыча, нажыва. Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. Агледзеўшы пажыву, ён.. адломліваў кавалак як пад’есці і ўцякаў. Лобан.

3. перан. Тое, што дае матэрыял, служыць крыніцай для думак, размоў і пад. Духоўная пажыва. Пажыва для плётак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажы́ва, ‑ы, ж.

1. Тое, чым можна пажывіцца; лёгкая нажыва. [Канвойныя] трасуць кішэні, складкі Адзення з ног да галавы, А да спажывы яны падкі, Ты ж стой ні мёртвы, ні жывы. І ўсё, што толькі хоць якую Прыгоднасць мае і цану, Яно ўжо там не павякуе, Пяройдзе ў рукі хапуну. Колас. [Волф] даўно ўжо звык да лёгкай спажывы. Мележ.

2. Здабыча, харч; ежа. Ліса шукае сабе спажывы пад дрэвамі і кустамі, а на верхніх паверхах лесу гаспадарыць куніца, найзлейшы вораг вавёркі. В. Вольскі. А воўк стаіць зводдаль і прагавітымі вачамі смакуе ўжо сваю багатую спажыву. Колас. Разам з тым прачнуўся голад, і.. [людзі] зноў пайшлі шукаць спажывы. Маўр.

3. перан. Матэрыял для мыслення, разважанняў, для разумовай дзейнасці і пад. Спажыва для розуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)