Нажор ’вада пад вясеннім снегам’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Відаць, да *žьrati ’паглынаць’, параўн. нажорціся ’нажэрціся’, а таксама рус. нажор ’набуханне скуры пасля апрацоўкі спецыяльным растворам’, нажораться ’напіцца, нажэрціся’. Да словаўтварэння гл. на́жма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нажэ́рці

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нажару́ нажаро́м
2-я ас. нажарэ́ш нажараце́
3-я ас. нажарэ́ нажару́ць
Прошлы час
м. нажо́р нажэ́рлі
ж. нажэ́рла
н. нажэ́рла
Загадны лад
2-я ас. нажары́ нажары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час нажо́ршы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

По́жарка ’трэшчына на лёдзе’ (Сл. Брэс.), пожо́ра ’вада паверх лёду, верхаводка’ (ТС); параўн. абжо́ра ’вада паверх лёду’ (ЛА, 2), рус. обжо́р ’тс’, зажо́ра ’палонка’, ’яма’, зажо́ры ’талая вада пад снегам, у ямах на дарозе і палях’, чэш. požírka, požeradlo ’прадонне, глыбокае месца ў вадзе’. Узыходзіць да прасл. *žerdlo/*žьrdlo (гл. жарало), з якога ў некаторых дыялектах развілося значэнне ’крыніца’: параўн. укр. бойк. žereło ’крыніца’, польск. źródło ’тс’ і пад. У якасці назвы балота гэтая аснова ў рус. жорло́ ’правал; багністае месца на балоце’ (Куркіна, Этимология–1967, 132). Са значэння ’крыніца’, г. зн. ’вада, якая выступае з-пад зямлі’, развілося значэнне ’вада, якая выступае з-пад лёду ці снегу’. Параўн. яшчэ нажор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)