нае́знік
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
нае́знік |
нае́знікі |
| Р. |
нае́зніка |
нае́знікаў |
| Д. |
нае́зніку |
нае́знікам |
| В. |
нае́зніка |
нае́знікаў |
| Т. |
нае́знікам |
нае́знікамі |
| М. |
нае́зніку |
нае́зніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
нае́знік, ‑а, м.
1. Чалавек, які добра ездзіць вярхом; яздок. Жаўнер быў выдатны наезнік, і конь пад ім быў лёгкі і быстры. Колас.
2. Тое, што і жакей. Пад адабральны гул трыбун наезнікі прадэманстравалі сваё майстэрства ў пераадоленні бар’ераў. «Звязда». // Цыркавы артыст, які выступае на кані.
3. Спецыяліст, які займаецца на конных заводах.
4. Дробнае насякомае атрада перапончатакрылых, якія адкладваюць яечкі ў цела вусеняў іншых насякомых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)