на́едзь, -і, ж.

Камень на зубах у каня.

Конь дужа стары — бачыш, на зубах якая н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́едзь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. на́едзь
Р. на́едзі
Д. на́едзі
В. на́едзь
Т. на́еддзю
М. на́едзі

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

на́едзь, ‑і, ж.

Камень на зубах у каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́едзь ’хвароба коней’ (пухав., Жыв. сл.), ’камень на зубах у каня’, ’жалвакі ў сале пад сківіцамі ў свіней’ (ТС). Ад нае́сці, гл. е́сці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нае́хаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нае́ду нае́дзем
2-я ас. нае́дзеш нае́дзеце
3-я ас. нае́дзе нае́дуць
Прошлы час
м. нае́хаў нае́халі
ж. нае́хала
н. нае́хала
Загадны лад
2-я ас. нае́дзь нае́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час нае́хаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)