наду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і з інф.

Задумаць зрабіць што-н., прыняць якое-н. рашэнне.

Як надумала, так і зраблю.

|| незак. наду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наду́маць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наду́маю наду́маем
2-я ас. наду́маеш наду́маеце
3-я ас. наду́мае наду́маюць
Прошлы час
м. наду́маў наду́малі
ж. наду́мала
н. наду́мала
Загадны лад
2-я ас. наду́май наду́майце
Дзеепрыслоўе
прош. час наду́маўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наду́маць сов. наду́мать;

што ты наду́маў? — что ты наду́мал?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з інф.

1. Задумаць зрабіць што‑н., прыняць якое‑н. рашэнне. Надумаць пайсці да знаёмых. □ [Халуста] зірнуў на вятрак, што стаяў на ўзгорку між Чыжэвічамі і Малінаўкай, і надумаў зайсці туды. Чарнышэвіч. [Зіна:] — Але на курорт сёлета я ўсё роўна паеду! Паеду, і ўсё тут! Як надумала, так і зраблю. Васілёнак.

2. Прыдумаць што‑н. [Галілей:] — Думаю, думаю, а не надумаю нічагутка. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надума́ць ’надуваць, навейваць’ (бешанк., Нар. сл.). Да дзьмуць (гл.), параўн. таксама надма́ць ’надуць’ надыма́ць ’надуваць’ (Нас.); ‑ду — у аснове, відаць, пад уплывам дуць — для ўсіх славянскіх моў характэрна змешванне асноў *duti і *dǫti (*duti: *dujjǫ × dǫti: dъmǫ), гл. Трубачоў, Эт. сл., 5. 99–100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наду́мать сов. наду́маць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замы́слить сов. заду́маць, наду́маць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надумаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наду́маться

1. разг. наду́мацца;

2. (задумать) уст., прост. наду́мацца, наду́маць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наду́маны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надумаць.

2. у знач. прым. Нерэальны, пазбаўлены натуральнасці, штучны. Надуманая сувязь з’яў. Надуманы сюжэт. Надуманыя метафары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)