наду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Вырашыць зрабіць што-н.

Надумаліся паехаць на Нарач.

2. Многа падумаць.

Як надумаешся, дык заснуць не можаш ноччу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наду́мацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наду́маюся наду́маемся
2-я ас. наду́маешся наду́маецеся
3-я ас. наду́маецца наду́маюцца
Прошлы час
м. наду́маўся наду́маліся
ж. наду́малася
н. наду́малася
Загадны лад
2-я ас. наду́майся наду́майцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час наду́маўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наду́мацца сов.

1. (вдоволь подумать) наду́маться;

2. разг. (принять решение) наду́мать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Тое, што і надумаць (у 1 знач.). Надвор’е якраз стаяла цудоўнае, і мы з жонкаю надумаліся паехаць на Мінскае мора. Васілёнак. Мацэвіч не вытрымаў і выйшаў з кватэры — надумаўся адведаць суседа, свайго даўняга дружбака. Капыловіч.

2. Разм. Многа, уволю падумаць. Іншы раз [Волька] гэтак надумаецца, патрывожыць душу, што ноччу, не дачакаўшыся дня, ідзе на ўчастак. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наду́маться

1. разг. наду́мацца;

2. (задумать) уст., прост. наду́мацца, наду́маць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наду́мвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да надумацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наду́м ’мысленнае рашэнне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. надумацца ’задумаць, рашыць, одум ’разважанне, роздум’. Гл. думаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́дум (*водум) ’задуменне’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.) да адумаццанадумацца, прыйсці да думкі’ (ТС, 248). Гл. дума.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разду́мацца ’падумаць і змяніць ранейшы намер, рашэнне’ (Др.-Падб.), рус. смал. разду́маться ’перадумаць’. Ад раз- і ду́маць (гл.) як антонім да наду́мацца ’прыняць рашэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трамані́ць (трымані́ць) ’гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.). З прамані́ць, праману́ць ’прыдумаць, надумацца’, якое з літ. pra(si)manýti ’выдумляць, выдумваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)