наду́мана

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
наду́мана - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наду́мана нареч. наду́манно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наду́манно нареч. наду́мана;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наду́маны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наду́маны наду́маная наду́манае наду́маныя
Р. наду́манага наду́манай
наду́манае
наду́манага наду́маных
Д. наду́манаму наду́манай наду́манаму наду́маным
В. наду́маны (неадуш.)
наду́манага (адуш.)
наду́маную наду́манае наду́маныя (неадуш.)
наду́маных (адуш.)
Т. наду́маным наду́манай
наду́манаю
наду́маным наду́манымі
М. наду́маным наду́манай наду́маным наду́маных

Кароткая форма: наду́мана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эпіло́г, ‑а, м.

Заключная частка літаратурнага твора, якая змяшчае кароткія звесткі пра далейшы лёс яго герояў. Надумана выглядаў эпілог рамана — сустрэча Тацяны з бацькам Віці Барысам Каганскім пасля вайны. Дзюбайла. // Заключная сцэна ў оперы. Урачысты эпілог оперы «Іван Сусанін». // перан. Канец, развязка чаго‑н. Эпілог паўстання. □ Іх [воінаў] нездарма хавалі ля дарог: Вандроўнікі тут слухаць будуць вечна Кароткага жыцця бясконцы эпілог. Жычка.

[Грэч. epílogos — пасляслоўе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рвацца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; зак.

1. Вызваліцца ад таго, што ўтрымлівае. — Во дзівак! — Віцька ўхапіўся за маю руку, трымаў моцна, мабыць, баяўся, што я вырвуся і ўцяку. Асіпенка. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца непрымацаваным. У Валі зноў гузік у сукенцы вырваўся. Васілевіч.

2. Вызваліцца, пазбавіцца ад якога‑н. уціску, прыгнёту, абмежавання, уплыву. Не было на чым вельмі разгарнуцца, але рада была Аўдоля, што хоць з гэтага пекла вырвалася: «Сама сабе гаспадыня, што захачу, зраблю». Крапіва. Андрэй з начальнікам штаба і камандзірамі атрадаў павольна ішоў між стромкіх, светлабокіх соснаў і аглядваў тых, каму ўдалося вырвацца з блакады. Кулакоўскі. // Пакінуць што‑н., выйсці адкуль‑н. Вырвацца з дому. □ Памерці, вядома, .. [Цярэміна] не хацеў, заўжды прагнуў жыць, тройчы спрабаваў вырвацца на волю. Быкаў.

3. Апынуцца, аказацца далёка наперадзе. Калі не зловяць нас [салдат] сёння, то за ноч мы вырвемся далёка. С. Александровіч. // Апярэдзіць каго‑н. у спаборніцтве. Валілі лес, тралявалі на конях. Не лепш і не горш за іншых. Ілля ж адразу вырваўся наперад. Мяжэвіч.

4. Імгненна з’явіцца, выйсці на паверхню, з сілай прарвацца. Выбух. У цемру вырваўся сноп яркага святла. Шамякін. З брандспойта вырваўся моцны струмень вады. Васілёнак. // Паказацца нечакана адкуль‑н. З-за крайняй хаты раптам вырвалася парка коней. Асіпенка. // Міжвольна вылецець (пра словы, гукі і пад.). Сцёпку самому падабаліся гэтыя словы, і самае важнае тут тое, што вырваліся яны самі сабою, не надумана. Колас. — Ты [Малашкін] не поп, каб я табе спавядаўся, — вырвалася ўрэшце ў Чухноўскага. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)