надра́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. чаго. Нарабіць драпін на чым-н.

Н. на стале.

2. што. Неразборліва напісаць (разм.).

Н. ліст.

|| незак. надра́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надра́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надра́паю надра́паем
2-я ас. надра́паеш надра́паеце
3-я ас. надра́пае надра́паюць
Прошлы час
м. надра́паў надра́палі
ж. надра́пала
н. надра́пала
Загадны лад
2-я ас. надра́пай надра́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час надра́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надра́паць сов., в разн. знач. нацара́пать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Нарабіць драпін на чым‑н. Надрапаць на стале. Надрапаць палос на шыбе.

2. што. Разм. Неразборліва напісаць. Надрапаць ліст. Надрапаць заяву. // Напісаць што‑н. (звычайна хутка, паспешліва).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацара́пать сов.

1. надра́паць;

2. перен., разг. (написать) накрэ́мзаць, надра́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надрапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надра́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надрапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрымзо́ліць

‘накрэмзаць, надрапаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагрымзо́лю нагрымзо́лім
2-я ас. нагрымзо́ліш нагрымзо́ліце
3-я ас. нагрымзо́ліць нагрымзо́ляць
Прошлы час
м. нагрымзо́ліў нагрымзо́лілі
ж. нагрымзо́ліла
н. нагрымзо́ліла
Загадны лад
2-я ас. нагрымзо́ль нагрымзо́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час нагрымзо́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Надрэ́ґаць, надрапаць ’нашкодзіць’, ’нагаварыць абы-чаго’ (ТС). Відаць, да ракці ’сказаць’ з экспрэсіўным азванчэннем зычнага; прэфікс над- у значэнні на·.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм. Напісаць што‑н. нядбайна або дрэнна; надрапаць. [Рамір] выняў з кішэні запісную кніжку, вырваў адтуль лісток, неразборлівымі каракулямі накрэмзаў адрас. Асіпенка. Васілінка ўздыхнула і на адваротным баку фатаграфіі алоўкам накрэмзала: «Мне хутка 7 год». Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)