надрабні́ць, -рабню́, -ро́бніш, -ро́бніць; -рабнёны; зак., чаго.

Раскрышыць на дробныя кавалкі нейкую колькасць чаго-н.

Н. цэглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надрабні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надрабню́ надро́бнім
надрабні́м
2-я ас. надро́бніш
надрабні́ш
надро́бніце
надрабніце́
3-я ас. надро́бніць
надрабні́ць
надро́бняць
надрабня́ць
Прошлы час
м. надрабні́ў надрабні́лі
ж. надрабні́ла
н. надрабні́ла
Загадны лад
2-я ас. надрабні́ надрабні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час надрабні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надрабні́ць сов. надроби́ть, намельчи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надрабні́ць, ‑драбню, ‑дробніш, ‑дробніць; зак., чаго.

Раскрышыць на дробныя кавалкі нейкую колькасць чаго‑н. Надрабніць цэглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надроби́ть сов. надрабні́ць, надрабі́ць, накрышы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надрабнёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надрабніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намельчи́ть сов. надрабні́ць, надрабі́ць; (накрошить) накрышы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наце́рці, натру́, натрэ́ш, натрэ́; натро́м, натраце́, натру́ць; нацёр, -це́рла; натры́; нацёрты; зак.

1. каго-што. Намазваючы, змазваючы (вадкасцю, маззю і пад.), расцерці.

Н. спіну.

2. што. Начысціць да глянцу, уціраючы што-н. (фарбу, воск і пад.).

Н. паркет.

3. што. Пашкодзіць, прычыніць боль трэннем, пакінуць след ад трэння.

Н. нагу.

4. чаго. Надрабніць на тарцы ў якой-н. колькасці.

Н. бульбы.

5. чаго. Нарыхтаваць у якой-н. колькасці, ачышчаючы ціскам, трэннем ад цвёрдых частачак (пра лён, каноплі і пад.).

|| незак. націра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. наце́рціся, натру́ся, натрэ́шся, натрэ́цца; натро́мся, натраце́ся, натру́цца; нацёрся, -це́рлася; натры́ся (да 1 знач.); незак. націра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

|| наз. націра́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наце́рці, натру, натрэш, натрэ; натром, натраце; пр. нацёр, ‑церла; зак.

1. каго-што. Намазваючы, змазваючы (вадкасцю, маззю і пад.), расцерці. Валодзева маці хутка пераадзела нас у сухое.., пагрэла чаю з ліпавым цветам, напаіла нас, нацерла шкіпінарам і пазнала на печ грэцца. Якімовіч.

2. што. Начысціць да глянцу, уціраючы што‑н. (фарбу, воск і пад.). Нацерці паркет масцікай.

3. што. Пашкодзіць, прычыніць боль трэннем, пакінуць след ад трэння. Нацерці нагу да крыві.

4. чаго. Надрабніць на тарцы ў якой‑н. колькасці. Падумаўшы, [Люся] рашчыніла цеста на пірог, нацерла бульбы, потым узялася за катлеты. Шашкоў.

5. чаго. Нарыхтаваць у якой‑н. колькасці, ачышчаючы піскам, трэннем ад цвёрдых частачак (пра лён, каноплі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)