надпі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надап’ю́ надап’ё́м
2-я ас. надап’е́ш надап’яце́
3-я ас. надап’е́ надап’ю́ць
Прошлы час
м. надпі́ў надпілі́
ж. надпіла́
н. надпіло́
Загадны лад
2-я ас. надпі́ надпі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час надпі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надпі́ць сов. надпи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надпі́ць, ‑дап’ю, ‑дап’еш, ‑дап’е; ‑дап’ём, ‑дап’яце; зак., што і чаго.

Адпіць крыху чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надпи́ть сов., разг. надпі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надпі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

над... (над’..., нада...), прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) павелічэнне чаго-н. чым-н., напр., надбудаваць;

2) няпоўнае дзеянне, якое распаўсюджваецца на частку чаго-н., напр.: надпіць, надламаць, над’есці, надарваць.

II. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. больш высокага становішча, напр.: надброўе, надгартанны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

над... (а таксама над’..., нада...), прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх слоў са значэннямі:

1. Павелічэнне, пашырэнне прадмета да пэўнай мяжы, нормы, напрыклад: надбудаваць, надтачыць, надставіць, надвязаць, надклеіць, надшыць.

2. Няпоўны ахоп прадмета дзеяннем, няпоўнае дзеянне, напрыклад: надкапаць, надпіць, надламаць, надпілаваць.

II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў са значэннем больш высокага становішча, напрыклад: надброўе, надгартанны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)